Дзень ведаў 2 верасня
Свята першага званка – самы доўгачаканы дзень для тых, хто пераступіў школьны парог. Сёння, 2 верасня, першы званок прагучаў для 8 першакласнікаў нашай школы. Радасна, шчыра, ад усёй душы гучалі на гэтым свяце словы адміністрацыі, настаўнікаў, гасцей і дзяцей.
На урачыстай лінейцы прысутнічалі госці: метадыст вучебна-метадычнага кабінета упраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Кот В.Э., якая ўручыла сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентара, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактікі Навагрудскага РАНС Навасад Я.С., начальнік СРДУП “Свіцязь” Башко Я.С., настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла айцец Аляксандр. Усе госці пажадалі поспехаў настаўнікам і дзецям у новым навучальным годзе.
Вось і пакладзены пачатак новым адкрыццям, уражанням, спаўненню мараў і надзей.
Мы віншуем са святам – Днём ведаў усіх педагогаў, вучняў і іх бацькоў. Няхай іх крокі па дарозе ведаў стануць упэўненымі і паспяховымі.