Навіны
24 верасня адбылося ўрачыстае асвяшчэнне адноўленай капліцы на тэрыторыі былога маёнтка Чамброва - элемента турыстычнага маршрута "Сцежкі Міцкевіча. Капліца - адзінае, што заставалася ад сядзібы сям'і Карповічаў, якая была правобразам Сапліцова А. Міцкевіча
Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...
У выхаванцаў старэйшай рознаўзроставай групы з 23 верасня праходзіць тыдзень па азнаямленню з беларускай народнай творчасцю. З мэтай падтрымання ў дашкольнікаў цікавасці да гісторыі Радзімы, нацыянальнай спадчыны, была арганізавана экскурсія ў школьны краязнаўчы музей.
У Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі падвялі вынікі віктарыны, прысвечанай 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Лісіца Юлія, вучаніца 10 класа, заняла 2 месца, атрымала заслужаную грамату і памятны падарунак.
Экалагічнаму выхаванню дашкольнікаў садзейнічаюць экскурсіі, паходы ў парк-дэндрарый. Дзеці старэйшай рознаўзроставай групы падчас экскурсіі да дзядулі-дуба знаёміліся з разнастаўнасцю флоры нашай Радзімы.
З 23 верасня па 15 кастрычніка ў нашай краіне будзе праходзіць акцыя "Моладзь за бяспеку". Яна прыўрочана да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і будзе праходзіць ў тры этапы.
Першы занятак мацярынскай школы прайшоў у цёплай сямейнай атмасферы. Маці разам з дзеткамі выконвалі гульнёвыя заданні, малявалі, смяяліся, узаемадзейнічалі паміж сабой, абменьваліся парадамі, вопытам.
Цікавыя гульні «Сонейка и дожджык” , “Па роўненькай дарожцы”, пальчыкавая гімнастыка “Сямья”былі накіраваны на больш цеснае ўзаемадзеянне бацькоў з дзецьмі. Кансультатыўны пункт вопытнага педагога дзейнічаў па прынцыпу “тут і зараз”.
Сусветны дзень без аўтамабіля-праўшоў цікава і энергічна. Вучні даведаліся шмат новых фактаў, традыцый, асаблівасцей гэтага дня. Усім было прапанавана адказацца на адзін дзень ад выкарыстання аўтамабіля, а здзяйсняць пешыя прагулкі ці выкарыстаць веласіпед.
Вучні 5-11 класаў прынылі ўдзел у спаборніцтвах па восеньскаму лёгкаатлетычнаму кросу "Дзень стайера". У праграме: крос 500м - дзяўчынкі, 1000 м -хлопчыкі малодшай і сярэдняй групы, 1000 - дзяўчынкі сярэдняй і старэйшай групы, 2000м. - юнакі старэйшай групы
18 верасня Гродзенская вобласць адзначыла свой юбилей- 75 !!! У гэты дзень ва ўстанове прайшлі розныя мерапыемствы, прысвечаныя гэтай даце: пазнавальныя ўрокі ў школьным музеі, віктарыны і гульні ў школьнай бібліятэцы. Найбольш уразіў вучняў прагляд відэафільма “Гродзеншчына. Шлях, даўжынёю ў 75 гадоў ”, які змястоўна праілюстраваў усе важныя гістарычныя вехі з моманту стварэння нашай вобласці і да сённяшняга дня.
З 09 верасня па 14 верасня 2019 г. у нашай школе прайшоў тыдзень Піянерыі. Стартам тыдня стала цэрэмонія адкрыцця. Урачыстая лінейка для навучэнцаў 5-8 класаў. Піянерамі сектара "Прэс-цэнтр» быў выраблены віншавальны буклет “З Днём нараджэння БРПА!” Піянерамі-шэфамі была праведзена гульня з акцябратамі "Я, ты, ён, яна-акцябрацкая сям'я!" Таксама рабяты прынялі ўдзел у цімураўскай акцыі «Дабро пачынаецца з цябе!” У пятніцу быў праведзены ўрачысты збор піянерскай дружыны "Піянер-гэта гучыць горда!", прысвечаны Дню нараджэння БРПА. У суботні дзень піянеры 5-6-х класаў наведалі тэматычную экспазіцыю "Піянерыя Наваградчыны" ў гісторыка-краязнаўчым музеі ЦТДіМ. Вынікам тыдня стаў удзел акцябрат і піянераў у акцыі SMS-хваля "Піянерыя ў сэрцы кожным!» За ўвесь тыдзень займальнай працы многія хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі, як добра быць піянерам! Піянерыя, са святам!
14 верасня праводзіўся Дзень здароўя восеньскага легкаатлетычнага кроса “Залатая ліства”. Удзел у спаборніцтвах прынялі вучні 2- 11 класаў. Сярод 2-4 класаў перамогу атрымаў 4 клас, сярод 5-8 класаў лепшымі былі вучні 6 класа, сярод 9-11 класаў лідэрамі стаў 11 клас. Весела і забаўляльна прайшла гадзіна здароўя “Спорт у жыцці людзей” для малодшых школьнікаў, а навучэнцы 7-9 класаў апынуліся ў лабараторыі невырашаных пытанняў “Формула здароўя”, дзе кожны змог скласці асабістую формулу свойго здароўя.
У Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе зноў адчыніла дзверы “Мацярынская школа”.
Дзетак, якія першы раз пераступілі парог дзіцячага садка, разам з іх матулямі, сустрэлі ветлівыя педагогі, сяброўская атмасфера і яркія цацкі.
А незвычайная гульня-падарожжа разам з казачным героем, музычныя сюрпрызы і салодкія падарункі пераўтварылі занятак у сапраўднае свята.
Ні сям’я, ні дашкольная ўстанова не могуць замяніць адзін другога. Толькі разам можна дасягнуць жадаемага для нашых дзяцей, дапамагчы ім раскрыць і рэалізаваць свае магчымасці, стварыць спрыяльныя ўмовы для іх развіцця.
13 верасня на стадыёне “Камсамолец” прайшлі раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда” сярод вучняў 5 -6 класаў. У праграму спаборніцтваў уваходзілі: бег 60 м., скачок у даўжыню з разбега, кіданне тэніснага мяча, бег 500 м.(дзяўчынкі), 800 м.(хлопчыкі). Пры падвядзенні вынікаў каманда школы заняла першае месца сярод сельскіх школ.
Валанцёрскі атрад “Данка” азнаёміў пажылых людзей, жыхароў в.Навасады з памяткай “ Як не стаць ахвярай махляра”. Члены атрада расказалі, аб тым, што перш чым здзейсніць якую-небудзь здзелку трэба параіцца, зрабіць тэлефонны званок, са сваякамі або суседзямі. Галоўнае - не пакідаць незнаёмых людзей адных у сваім жыллі.
13 верасня ў 11 гадзін пачне сваю працу "Мацярынская школа" на базе дзіцячага сада ДУА "Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа".
На адкрыццё Мацярынскай школы запрашаюцца ўсе жадаючыя бацькі з дзяцьмі ад 2-х да 3-х гадоў.
У праграме: інтэрактыўныя гульні, казачныя пераўтварэнні, салодкія пачастункі, падарункі з чароўнага сундучка і іншае.
10.09.19 у 11.00.- 12.00 адбудзецца прамая лінія з начальнікам упраўлення адукацыі Мароз Л.В. у рэдакцыі газеты “Новае жыцё” т.3-95-05.