Шэйна Канстанцін - лаўрэат прэміі Аляксандра Дубко
Шэйна Канстанцін стаў лаўрэатам прэміі Аляксандра Дубко. Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі імя А.І. Дубко адораным навучэнцам і студэнтам адбылася 27 лістапада ў Гродна. Прэмія прысуджаецца штогод на конкурснай аснове. Стыпендыятамі становяцца маладыя людзі, якія дасягнулі выдатных поспехаў у вучобе, актывісты, пераможцы міжнародных прадметных алімпіяд альбо творчых, спартыўных конкурсаў.