Сустрэча з воінамі - інтэрнацыяналістамі
Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала вялікай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афганістане тысячы беларусаў. Аднак памяць аб той вайне і сёння адклікаецца болем у нашых сэрцах. Штогод , 15 лютага у вялікіх і малых гарадах і сёлах праводзяцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вывада савецкіх войск з Афганістана.Так,сёння,15 лютага, адбылася сустрэча членаў клуба “Белая Русь” ў народным гісторыка – краязнаўчым музеі з воінамі – афганцамі Піскуном П.М. і Крывіцкім У.Ф., былымі выпускнікамі нашай установы.