Экалагічная акцыя
15 красавіка члены валанцёрскага атрада "Данко" прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі, прысвечанай Сусветнаму дню Зямлі.Акцыя праводзілася пад эгідай праекта "Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да "зялёнай" эканомікі, які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. Рабяты не толькі ўбралі прыбярэжную тэрыторыю возера Свіцязь, але і атрымалі зарад бадзёрасці ад работы на свежым паветры.