Падарожжа па краіне
16 жніўня вучні ўстановы адукацыі адправіліся на экскурсію па маршруту: “Валеўка-Радашковічы- гісторыка- культурны цэнтр “Лінія Сталіна”- Мінск- Валеўка”. Пад час наведвання ААТ “Белхудожкераміка” у Радашковічах, яны мелі магчымасць не толькі ўбачыць як ствараюцца керамічныя вырабы, але і сваімі рукамі паспрабаваць стварыць прыгожыя сувеніры з гліны.
Не менш цікавым было наведванне Вязынкі, радзімы Я. Купалы. Тут яны акунуліся ў атмасферу мінулага стагоддзя, мелі магчымасць прыняць ўдзел у віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці песняра.
Найбольш моцныя ўражанні аставіла наведванне гісторыка- культурнага цэнтра “Лінія Сталіна”. Дзеці мелі магчымасць убачыць тэхніку не толькі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, але і сучасную, якая заходзіцца на ўзбраенні РБ сёння (фота ў фотаальбоме).