У цэнтры ўвагі – дзеці!
З 22 жніўня па 23 верасня ў РБ праходзіць акцыя, праводзіцца акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, прымеркаваная да Дня ведаў.
Асноўная мэта правядзення акцыі - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду. Не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду! Праводзіце з дзецьмі тлумачальныя гутаркі аб захаванні правіл бяспекі, пра тое, што запалкі не цацкі, спыняйце ўсякія гульні з агнём, растлумачце дзецям іх небяспеку. Кожнае дзіця павінна ведаць, што неабходна рабіць і як правільна сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі. Калі дзіця заўважыць ваша абыякавае стаўленне да правіл бяспекі, то і само стане абыякавана адносіцца да выканання правіл бяспекі. Паказваючы на асабістым прыкладзе асцярожнасць ў звароце з агнём, Вы зможаце зберагчы сваё жыццё і жыццё Вашых дзяцей!