Увага!!! Акцыя ў Дзень ведаў
1 верасня ва ўсіх школах Гродзенскай вобласці на першым уроку "Нам свет завешчана берагчы!" кожнаму школьніку будзе прапанавана вырабіць сімвал свету - голуба. Вучні павінны праявіць творчасць у стварэнні папяровай птушкі, у залежнасці ад узросту ў класах можна выкарыстоўваць тэхніку вырабу арыгамі, выцінанку і іншыя. А таксама можна падчас першага ўрока выпусціць у неба жывых галубоў. Можна прапанаваць гасцям першага ўрока далучыцца да дзяцей і дапамагчы ў вырабе сімвалаў, якія затым кожны школьнік падорыць сваім бацькам, бабулям або дзядулям, занясе ветэрану. Першы ўрок на тэму "Нам свет завешчана берагчы!" адкрые новы навучальны год ва ўсіх школах Беларусі. У яго змесце павінны быць адлюстраваны асноўныя напрамкі і дасягненні знешняй і ўнутранай палітыкі дзяржавы, меры, якія прымаюцца па забеспячэнню нацыянальнай і міжнароднай бяспекі. Першы занятак настаўнікі імкнуцца правесці ў арыгінальнай форме, для старшакласнікаў можна праводзіць ўрокі ў музеях, на прадпрыемствах.