Тыдзень пажылых людзей
Ужо які год стала добрай традыцыяй адзначаць 1 кастрычніка — Дзень пажылога чалавека. У рамках святкавання Дня пажылога чалавека ў школе прайшоў Тыдзень, прысвечаны гэтай падзеі. Праводзіліся тэматычныя класныя гадзіны , акцыя «Цяплом душы я падзялюся» па вырабе сувеніраў для пажылых людзей.
На працягу Тыдня праходзіла акцыя «Клопат» па аказанні шэфскай дапамогі пажылым людзям і ветэранам педагагічнай працы. У бібліятэцы школы была праведзена кніжная выстава «Мае гады –маё багацце».