Выхаванне дзяцей – наша агульная справа
“Выхаванне дзяцей – наша агульная справа”- пад такой назвай 14 кастрычніка 2016 года праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход. Дырэктар установы Скобля І.М. азнаёміла бацькоўскую грамадскасць з вынікамі работы за 2015/2016 год і задачамі на 2016/2017 навучальны год. Аб адказнасці непаўналетніх за распаўсюджанне, ужыванне наркатычных сродкаў і іх прэкурсораў расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Чак М.М. " Адказнасць за выхаванне духоўна – маральных якасцяў падлеткаў" - такой была тэма выступлення айца Аляксандра, настаяцеля Свята- Петрапаўлаўскага храма аг.Валеўка.