Выбары ў Маладзёжны парламент пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў
28 кастрычніка ва ўстанове адбыліся выбары ў Маладзёжны парламент пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў. Яўка на выбарчы ўчастак склала 92 %. Выбаршчыкі аддалі 55,”% галасоў за вучаніцу 10 класа Караваеву Дар’ю, 23,:% выбаршчыкаў аддалі свае галасы за Арцюх Надзею, вучаніцу 8 класа і 13,1% атрымала Слесарчык Алена, вучаніца 10 класа.
Віншуем Караваеву Дар’ю з перамогай і жадаем пладатворнай працы ў складзе маладзёжнага парламенту пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў.