Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожнічаем разам па краіне

Дата: 6 ноября 2016 в 20:10, Обновлено 6 ноября 2016 в 20:59
Автор: Шимко Т. Н.
662 просмотра

Ты – векапомная. Ты – гераічная. Ты – драматычная. Узбагаціла ты: Усходніх славян – першадрукаром, Еўропу – класічным сярэдневяковым правам, Сусвет – выдатным фальклорам і духоўнасцю. Прынікнем жа да крынічных вытокаў, Каб памудрэць, Каб пасталець, Каб з годнасцю мовіць: Гэты мы – беларусы!
У рамках акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!"вучні нашай установы падчас канікул наведалі музеі ДУА"СШ №3", ДУА "СШ № 8", дзе пазнаёміліся з гістарычным мінулым горада і раёна; тэматычная экскурсія "Навагрудчына літаратурная"дала магчымасць не толькі ўбачыць помнікі вядомым літаратурным дзеячам, але і ўспомніць і прачытаць іх творы; вучні 5 класа пабывалі ў Доме рамёстваў, дзе пазнаёміліся з відамі народных рамёстваў;старшакласнікі з прафарыентацыйнай мэтай наведалі таргова- эканамічны каледж, РАУС, раённую бібліятэку. Група вучняў падарожнічала па мясцінах, звязаных з імем А.Міцкевіча(хутар Завоссе).Вучні 7-8 класаў адправіліся ў Полацк, дзе пазнаёміліся з гісторыяй кнігадрукавання, з гісторыка - архітэктурнымі помнікамі горада ( гл.фотаальбомы), самыя маленькія сталі ўдзелькамі мерапрыемстваў у эколага -забаўляльным цэнтры "У гасцях у 12 месяцаў".Усе вучні атрымалі зарад бадзёрасці, станоўчыя эмоцыі і з добрым настроем 8 лістапада прыступяць да новай навучальнай чвэрці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.