Дабрачынны марафон "Усе фарбы жыцця для цябе»
З 8 па 22 лістапада у Гродзенскай вобласці праводзяцца валанцёрскія акцыі і «Дні дабра», накіраваныя на аказанне адраснай дапамогі сацыяльна неабароненай катэгорыі грамадзян, дабрачынныя кірмашы. Ва ўстановах адукацыі Навагрудскага раёна правядзенне «Дня дабра» запланавана на 18 лістапада 2016 года. У гэты дзень ва ўстановах адукацыі арганізуюцца пункты збору канцылярскіх і спартыўных прыладаў, якія будуць перададзены дзецям, якія выхоўваюцца ў аддзяленні сацыяльнага прытулку пры Навагрудскім раённым СПЦ, а таксама ў рамках марафону арганізуецца правядзенне «добрых спраў». Сабраныя школьныя прыналежнасці неабходна прадаставіць 18 ці 21 лістапада 2016 года ў раённы камітэт ГА «БРСМ».
Не заставайся абыякавым!