"Дзень дабра" ва ўстанове
18 лістапада ва ўстанове адукацыі праведзены «Дзень дабра» . У гэты дзень вучні прыносілі на пункт збору(штабное памяшканне БРПА) канцылярскія і спартыўныя прылады, якія будуць 21 лістапада перададзены дзецям, якія выхоўваюцца ў аддзяленні сацыяльнага прытулку пры Навагрудскім раённым СПЦ , але на гэтым не завяршыўся дабрачынны марафон “Усе фарбы жыцця для цябе”. У шосты школьны дзень , 19 лістапада,члены валанцёрскага атраду “Данка” наведалі падшэфных ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў педагагічнай працы , адзінока пражываючых састарэлых.