З Днём ведаў!
У нашай краіне штогод 1 верасня адзначаецца свята Дзень ведаў. Сваю назву ён атрымаў дзякуючы таму, што з'яўляецца першым днём восені, калі пачынаецца новы навучальны год ва ўсіх беларускіх школах.
Дзень ведаў - гэта свята для ўсіх вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў.
Але традыцыйна больш за ўсё яму радуюцца тыя, хто ў гэты дзень упершыню ідзе ў школу. 1 верасня для першакласнікаў пачынаецца зусім новае жыццё.
1 верасня ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Атмасфера свята агортвала кожнага: дзеці радасна пазіралі на бацькоў і настаўнікаў, якія ў сваю чаргу дарылі ў адказ ім ўсмешкі, ад гэтага станавілася святлей на душы. Было зразумела без слоў, што кожнаму тут утульна і добра.
Цѐплыя словы віншавання сказала дырэктар установы Вольга Якаўлеўна Хітро. На свяце ведаў прысутнічалі і ганаровыя госці. Са словамі пажадання аптымізму, радасці выступіла Пачобут Наталля Васільеўна галоўны спецыяліст па ахове дзяцінства Навагрудскага райвыканкама.
Пачатак новага навучальнага года абвясціў школьны званок. Сёлета першы ўрок ва ўстанове прайшоў пад назвай “Беларусь — мая Айчына”.