Адзіны дзень інфармавання
16 лістапада ў Навагрудскім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэмах: «Развіццё ў Рэспубліцы Беларусь прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці»; «Аб прымаемых мерах па супрацьдзеянні наркаманіі, незаконнаму абароту наркотыкаў і звязанымі з імі правапарушэннямі ў Гродзенскай вобласці»; «Сусветны дзень барацьбы са СНІДам».
Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Анатолія Мячаслававіча Маркевіча сустрэлася з калектывамі СРДУП «Свіцязь», Валеўская дзіцячага сада-сярэдняй школы, жыхарамі Валеўская сельскага савета.
Абласную інфармацыйную групу прадстаўляў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Генрыхавіч Сонгін.