Агульнашкольны бацькоўскі сход
23.01.2018 у рамках Адзінага раённага «Прававога чацвярга» ў школе адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход
«Культура паводзін у сетцы Інтэрнэт або як засцерагчы ўласных дзяцей у рэаліях сучаснага свету», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых ведамстваў і структур Брынкевіч Уладзімір Аляксандравіч, інспектар ДПС ДАІ Навагрудскага РАУС, Багданенка Аляксандр Васільевіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Навагрудскага РАУС, Навасад Яўген Сяргеевіч, старшы інспектар ІНІП Навагрудскага РАНС. У ходзе сустрэчы бацькоўская грамадскасць школы атрымала вычарпальную інфармацыю па выкананні правілаў паводзін і бяспекі на дарогах, аб асновах сістэмы прафілактыкі і правапарушэнняў непаўналетніх, аб абстаноўцы з пажарамі і гібелі людзей ад іх, прымаемых мерах па яе стабілізацыі.