Годам малой радзімы аб'яўлены 2018 год у Беларусі
Годам малой радзімы аб'яўлены 2018 год у Беларусі
Годам малой радзімы вырашана аб'явіць 2018 год у Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 лютага 2018 года на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што прыняцце такога важнага рашэння выклікалі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых - кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто паехаў шукаць шасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.