Масленіца
Масленіца - старажытнае славянскае свята, якое перадалося нам у спадчыну ад язычніцкай культуры. Гэта - вясёлыя провады зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Нават бліны, абавязковы атрыбут масленіцы, маюць рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны ўяўляюць сабой сімвал сонца, якое разгараецца ўсё ярчэй, падаўжаючы дні. 16 сакавіка ва ўстанове прайшлі сапраўдныя народныя гулянні, прысвечаныя провадам зімы, апошняму дню Масленіцы.
Адкрылі гэтыя гулянні скамарохі. Усе класы прынялі ўдзел у спаборніцтвах. Каманды павінны былі прайсці пяць этапаў: у мяшках паскакаць, паласу перашкод пераадолець, патрапіць дакладна ў мішэнь, сплясать, як на свяце пакладзена, ды пры гэтым не набраць штрафных балаў за няправільнае выкананне заданняў.
І, як пакладзена на масленіцу, было спалена пудзіла. Гэты момант заўсёды самы відовішчны і вясёлы. «Гары, гары ясна, каб не згасла! - дружна гаварылі дзеці. - Вясна на парозе! Ура вясне!»