Акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”
2 сакавіка ў рамках правядзення Рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” адбылася агульнашкольная вучэбная эвакуацыя з удзелам інспектара РАНС Навасада Я. С.
Пасля эвакуацыі адбылася гутарка для вучняў 5-11 класаў “Паводзіны і дзеянні вучняў у выпадку пажара пры знаходжанні ў школе і дома” з праглядам відэаролікаў “Школа бяспекі”, “Дзеянні па сігналу “Увага ўсім!” Усе прысутныя атрымалі каляровыя буклеты акцыі.