Першая вераснёўская субота зноў сабрала сяброў
Першая вераснёўская субота зноў сабрала сяброў на спартыўных пляцоўках, у дварах адзінокіх пажылых людзей, на выхаваўчых мерапрыемствах шостага школьнага дня.
У рамках цімураўскай гульні “ДобраДел” цімураўцы працягваюць аказваць пасільную дапамогу адзінокім пажылым людзям аг. Валеўка. У гэту суботу яны дапамаглі прыбрацца ў агародах, сабраць асенні ўраджай, падрыхтаваць вокны дамоў да халоднага сезона.
Віктарына “Пытанні дзядзькі Святлафора” (1-4 класы) і Гадзіна бяспекі “Сам сябе я берагу” (5-8 класы) у гульнёвай форме нагадала вучням пра правілы бяспечных паводзін.
Спартыўныя гульні на свежым паветры падаравалі зарад энергіі на пачатак новага навучальнага года.