Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

Паважаныя бацькі !
Адміністрацыя і педагагічны калектыў сардэчна запрашае Вас 1 верасня 2015 года ў 9 гадзін на святочную лінейку, прысвечаную Дню ведаў.

19 августа 2015 в 10:25 | Мазалевич С. К. | нет комментариев

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагародзіла Цвырко Аляксандра Мікалаевіча дыпломам за падрыхтоўку дыпламанта (Іванова Мацвея) рэспубліканскага конкурса творчых работ "Тут усе свае", прысвечанаму Сусветнаму дню бежанцаў

Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь узнагародзіла Іванова Мацвея, вучня 9 класа, дыпломам II ступені, які стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурса "Тут усе свае" (намінацыя "Сацыяльны плакат"), прысвечаны Сусветнаму дню бежанцаў

Ужо шмат гадоў запар летнім чэрвеньскім вечарам у нашай школе, як і па ўсёй краіне, прайшоў Выпускны Баль - урачыстае свята юнацтва і прыгажосці!
Выпускному вечару ў школе папярэднічаў Раённы баль выпускнікоў, які сабраў на гарадской плошчы 243 выпускнікоў раёна, іх бацькоў, сяброў, настаўнікаў.
З цёплымі словамі віншаванняў і самых шчырых пажаданняў да выпускнікоў звярнуліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Мечаслававіч Маркевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Алег Аркадзьевіч Анікевіч. Яркім і ўрачыстым момантам свята стала ўшанаванне тых, хто ўнёс дастойны ўклад у летапіс дасягненняў нашага раёна.
Разам са светлымі марамі ў неба паляцелі рознакаляровыя шары - сімвал школьнай дружбы, сімвал дзяцінства. Яркі і хвалюючы школьны вальс закруціў такіх знаёмых і такіх родных нашых дзяўчынак і хлопчыкаў!
А далей свята працягвалася ў сценах роднай школы, дзе пад дружныя апладысменты настаўнікаў, бацькоў і гасцей у святочна ўпрыгожанай зале ўшаноўвалі сем выпускнікоў 2015 года і іх класнага кіраўніка - Чыж Лілію Іванаўну. 13 выпускнікоў атрымалі пасведчанне аб завяршэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Асабліва хвалюючым гэты момант быў для Чэмбровіч Валерыі, якая атрымала пасведчанне з адзнакай. Выдатную святочную праграму падрыхтавалі выпускнікі для ўсіх прысутных: гучалі вершы, песні. Шмат добрых слоў было сказана ў адрас настаўнікаў, бацькоў, аднакласнікаў. Гукі палымяных мелодый пераносілі ў бесклапотнае дзяцінства. Ну а світанак абвясціў аб пачатку дарослага самастойнага жыцця.
Шчаслівай дарогі! Спадарожнага ветру! У добры шлях, выпускнікі 2015 года!!!

5 чэрвеня дзеці з прышкольнага лагера “Вясёлыя ветразі” прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце кампаніі «Вушатая сава – птушка 2015 года». Тэма конкурса “ Як вушатая сава снедае?". Пераможцамі сталі Паляшук Дзіяна і Кляноўская Дар’я. Віншуем!

Апошні званок – традыцыйнае свята для школьнікаў, якое апавяшчае аб заканчэнні навучальнага года. Усе школьнікі з нецярпеннем чакаюць гэтага радаснага дня.
Гучаць апошнія сказаныя ў дарогу словы настаўнікаў і дырэктара. І вось доўгачаканы момант – звініць апошні званок. Ён звініць і быццам прадказвае, колькі цікавага нас чакае летам.
Ужо ніколі не сядуць вучні 11 класа за свае парты ў пакутлівым чаканні канца ўрока. Цяпер, пасталеўшы, яны ўдзячныя сваім настаўнікам за цярпенне, строгасць і справядлівасць, настойлівасць і спагадлівасць, бясконцую дабрыню і веру ў здольнасці сваіх вучняў. За тое, што, не даючы ніякіх паблажак, гадамі выхоўвалі ў іх характар, настойлівасць, цвёрдасць духу і імкненне да ведаў.
Сёння выпускнікі развітваюцца не толькі са школай, але і з дзяцінствам. Яны ўступаюць у дарослае жыццё, поўнае цяжкасцяў, нечаканых паваротаў і самастойных рашэнняў.

Вось і скончыўся навучальны год. Вельмі прыемна, што 13 вучняў ( Арцюх Н., Лісіца Ю., Машчонскі І., Мінакоўскі М., Караваева Д., Чамбровіч В., Стасевіч А., Чубрык А., Рачко В., Скараход Д., Стома А., Федасюк Г., Смолка П.) нашай школы закончылі навучальны год на выдатна і атрымалі стыпендыі ад падшэфнай гаспадаркі СРДУП "Свіцязь". Так трымаць!

Лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу дзіцячых творчых работ (камп'ютарны плакат) да Сусветнага дня бежанцаў стаў вучань 9 класа Іваноў Мацвей (настаўнік Цвырко А. М.). Віншуем з перамогай

Вучаніца 10 класа, Чубрык Аліна, стала пераможцай раённага этапу абласной віктарыны "Гераічнаму подзвігу жыць у вяках".

Вучаніца 6 класа Арцюх Надзея ўзнагароджана Ганаровай граматай "За высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны удзел у грамадскім жыцці" і нагрудным знакам "Стыпендыят Фонда Міру" з прысуджэннем разавай стыпендыі аддзялення грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру"

27 мая ў гасцях у вучняў першай ступені навучання пабывалі спецыяльны карэспандэнт часопіса “Юны выратавальнік”па Гродзенскай вобласці Астроўская Наталія і інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Навагрудскага РАНС Шолк А.А. З вялікай цікавасцю слухалі вучні з вуснаў карэспандэнта паведамленне аб тым як “нараджаецца”часопіс. Сустрэча завяршылася віктарынай, у якой дзеці мелі магчымасць праявіць свае веды па бяспецы жыццядзейнасці, у тым ліку і ў пярыяд летніх канікул.Ніхто не застаўся без падарункаў ад рэдакцыі часопіса “Юны выратавальнік”.

Паважаныя бацькі, педагогі!
27 мая 2015 года з 10.00 да 11.00 будзе праводзіцца “прамая лінія” начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта АНІКЕВІЧАМ Алегам Аркадзьевічам. Тэлефануйце і задавайце пытанні па т. 21458

Адміністрацыя, педагагічны калектыў установы адукацыі запрашаюць бацькоў вучняў ( або іх законных прадстаўнікоў) на свята “Апошняга званка”, якое адбудзецца 30 мая ў 10 гадзін.

У першым класе прайшло свята “Развітанне з Букваром”.Буквар адкрыў першакласнікам шлях у цудоўную краіну ведаў і стаў для іх лепшым сябрам. На свяце прысутнічалі госці з Краіны ведаў: Буквар і Роднае слова, якія праводзілі з дзецьмі розныя гульні,конкурсы.

З 11 па 31 мая ва установе адукацыі праводзіцца інфармацыйна - асветніцкая акцыя "Беларусь супраць тытуню".

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «СТОП-СПАЙС!» і РМП «Забота» была праведзена інфармацыйная сустрэча з начальнікам ІСН Навагрудскага РАУС Чакам М.М. і прадстаўніком аддзела ідэалагічнай работы Ліннікам А.Н. Пад час сустрэчы былі арганізаваны прагляд і абмеркаванне прапанаваных відэафільмаў па тэме.

14 мая победители конкурса сочинений «Вера в сердце моем» и научных работ «Библейские сюжеты в мировом искусстве» среди учащихся средних школ, лицеев и гимназий, посвященный 1000-летию преставления равноапостольного князя Владимира были приглашены в институт теологии для награждения.
Среди них была учащаяся 6 класса Артюх Надежда, которой был вручён Диплом 1 степени. Дипломы и подарки вручали руководитель Отдела образования и катехизации Минской митрополии Александр Шимбалев и первый проректор Серафим, епископ Бобруйский и Быховский.
После совместной трапезы, дети получили еще один замечательный подарок – экскурсию в музей истории Великой Отечественной войны, что было символично и значимо в год 70-летия Великой Победы.

Беларусь у чацвёрты раз прымкне да валанцёрскай акцыі па сусветнай уборцы”Зробім!”( “Let’s do it!”). Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі будзе праходзіць акцыя па навядзенню парадку ў лесе, на зямлі.
Не засталіся ў баку і вучні нашай установы адукацыі, яны разам з прадстаўнікамі Інспекцыі прыродных рэсурсаў Навагрудскага райвыканкама прынялі ўдзел у акцыі па ўборцы смецця ў лесе і ў месцах адпачынку на беразе возера Свіцязь. Калі ты хочаш змяніць акружаючы цябе свет, зрабіць яго ўтульным і чыстым дзейнічай разам з намі!

Пад час эстафеты “Паклонімся вялікім тым гадам” 9 вучняў установы былі прыняты ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Права павязаць піянерскія гальштукі было прадастаўлена ўдзельнікам эстафеты.

Вучні, члены педагагічнага калектыву, удзельнікі эстафеты прынялі ўдзел у мітынгу, які адбыўся каля абеліска загінуўшым аднавяскоўцам у аг. Валеўка у рамках рэспубліканскай акцыі “Паклонімся вялікім тым гадам”.Пасля мітынгу да падножжа абеліска вучнямі былі ўскладзены кветкі і вянкі.