Навіны
Набліжаюцца Навагоднія святы.Новы год, Ражаство -гэта святы, якія з нецярпеннем чакаюць і дзеці, і дарослыя, бо менавіта ў гэты час збываюцца самыя таемныя жаданні і мары. Нам вельмі хочацца, каб вакол нас была сапраўдная казачная атмасфера, так і нарадзілася ідэя школьнага праекта "Зімовая феерыя".
Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі - мэта рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!».
Акцыя будзе праходзіць з 5 па 30 снежня ў 4 этапы.
З 13 па 20 снежня (акцыя праводзіцца ў агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, установах пазашкольнай работы (цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, палацы дзяцей і моладзі і да т.п.), дамах сямейнага тыпу, сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы).
У рамках Тыдня прафілактыкі СНІДУу ва ўстанове праведзены прафілактычныя мерапрыемствы ў адпаведнасці з планам работыі(гл.фотаальбомы)
Віншуем Федасюк Г., вучаніцу 5 класа, работа якой “Навагодняе цуда” заняла 3 месца (намінацыя “Навагодняя прыгажуня”) ў раённым этапе конкурса “Лёд.Кветкі.Фантазія”
ДУК”Гродзенская абласная філармонія “ арганізуе паказ у г.Мінску на «Чыжоўка-Арэна» лядовае шоу для дзяцей і дарослых «Аладдзін і Ўладар агню».
Паказ адбудзецца :
3 снежня 2016 года ў 12.00; 16.00 гадзін;
4 снежня 2016 года ў 12.00 гадзін;
Кошт білета складае 15 рублёў(дэнамініраваных).
Набыць білеты можна па безнаяўнаму разліку.
Вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у Інтэрнэт-галасаванні ў сацыяльнай сетцы Вконтакте (https://vk.com/udm_mo), дзе кожны мог аддаць свой голас за адзін з гарадоў, якія выйшлі ў фінал рэспубліканскага конкурсу "Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь
23 лістапада адбылася сустрэча са старэйшым патрульным дарожна- патрульнай службы Навагрудскага РАУС Аскерка Д.В. ,які пазнаёміў вучняў з аператыўнай інфармацыяй па праванарушэннях ў Навагрудскім раёне, звязаных з парушэннямі правіл дарожнага руху,у тым ліку і забяспечаннасцю удзельнікаў руху флікерамі.Дзмітрый Віктаравіч адказаў на пытанні вучняў,якія ўзніклі ў час гутаркі.
18 лістапада ва ўстанове адукацыі праведзены «Дзень дабра» . У гэты дзень вучні прыносілі на пункт збору(штабное памяшканне БРПА) канцылярскія і спартыўныя прылады, якія будуць 21 лістапада перададзены дзецям, якія выхоўваюцца ў аддзяленні сацыяльнага прытулку пры Навагрудскім раённым СПЦ , але на гэтым не завяршыўся дабрачынны марафон “Усе фарбы жыцця для цябе”. У шосты школьны дзень , 19 лістапада,члены валанцёрскага атраду “Данка” наведалі падшэфных ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў педагагічнай працы , адзінока пражываючых састарэлых.
19 лістапада адбылося традыцыйнае мерапрыемства “Мая праца ўліваецца ў працу маёй Рэспублікі”, на якім былі падведзены вынікі пятай працоўнай чвэрці. Вучні павіншавалі прысутных работнікаў СРДУП “Свіцязь”з днём работніка сельскай гаспадаркі.
17 лістапада членамі аб’яднання “Юныя інспектары дарожнага руху” і прадстаўнікамі органаў школьнага самакіравання праведзены рэййд па прверцы экіпіраванасці вучняў і выхаванцаў дашкольных груп света адлюстроўваючымі элементамі. У вячэрні час да ўдзелу у рэйдзе далучыліся спецыялісты СППС, класныя кіраўнікі (па месцу жыхарства).
17 лістапада - адбудзецца адзіны дзень інфармавання па тэме: «Забеспячэнне насельніцтва якасным і даступным жыллём - важны напрамак сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы», «Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ / СНІДу: Ведаю. Падтрымліваю »
З 8 па 22 лістапада у Гродзенскай вобласці праводзяцца валанцёрскія акцыі і «Дні дабра», накіраваныя на аказанне адраснай дапамогі сацыяльна неабароненай катэгорыі грамадзян, дабрачынныя кірмашы. Ва ўстановах адукацыі Навагрудскага раёна правядзенне «Дня дабра» запланавана на 18 лістапада 2016 года. У гэты дзень ва ўстановах адукацыі арганізуюцца пункты збору канцылярскіх і спартыўных прыладаў, якія будуць перададзены дзецям, якія выхоўваюцца ў аддзяленні сацыяльнага прытулку пры Навагрудскім раённым СПЦ, а таксама ў рамках марафону арганізуецца правядзенне «добрых спраў». Сабраныя школьныя прыналежнасці неабходна прадаставіць 18 ці 21 лістапада 2016 года ў раённы камітэт ГА «БРСМ».
Не заставайся абыякавым!
11 лістапада адзначаецца міжнародны дзень энергазберажэння. Галоўная мэта гэтага дня – звярнуць увагу грамадскасці на рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў і развіццё аднаўляемых вытокаў энергіі. Вучні нашай установы сустрэліся з работнікамі Лідскіх электрасетак, правялі абарону праектаў "Эканомія энергарэсурсаў- стратэгічны накірунак эканомікі РБ", пабывалі на экскурсіі на ветраку,падарожнічалі з Энергошай у Энергалэнд, былі ўдзельнікамі КТС "Вучымся беражлівасці" (гл. фотоаальбом)
У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры, у кастрычніку 2016 года быў праведзены абласны паэтычны інтэрнэт-конкурс, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння К. Крапівы “У мастацкім агародзе…” Ва ўзроставай групе 8 – 10 гадоў у намінацыі “Верш” вучаніца 5 класа Федасюк Ганна заняла III месца на абласным этапе. Віншуем Федасюк Ганну і яе кіраўніка Жукоўскую Алу Аркадзьеўну настаўніцу беларускай мовы і літаратуры і жадаем далейшых поспехаў у творчасці.
Вучні 5 - 11 класаў установы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Літаратурны дыктант па творах Ф.М.Дастаеўскага".Вучні не толькі напісалі дыктант, але і прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў да тэксту.
Ты – векапомная. Ты – гераічная. Ты – драматычная. Узбагаціла ты: Усходніх славян – першадрукаром, Еўропу – класічным сярэдневяковым правам, Сусвет – выдатным фальклорам і духоўнасцю. Прынікнем жа да крынічных вытокаў, Каб памудрэць, Каб пасталець, Каб з годнасцю мовіць: Гэты мы – беларусы!
У рамках акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!"вучні нашай установы падчас канікул наведалі музеі ДУА"СШ №3", ДУА "СШ № 8", дзе пазнаёміліся з гістарычным мінулым горада і раёна; тэматычная экскурсія "Навагрудчына літаратурная"дала магчымасць не толькі ўбачыць помнікі вядомым літаратурным дзеячам, але і ўспомніць і прачытаць іх творы; вучні 5 класа пабывалі ў Доме рамёстваў, дзе пазнаёміліся з відамі народных рамёстваў;старшакласнікі з прафарыентацыйнай мэтай наведалі таргова- эканамічны каледж, РАУС, раённую бібліятэку. Група вучняў падарожнічала па мясцінах, звязаных з імем А.Міцкевіча(хутар Завоссе).Вучні 7-8 класаў адправіліся ў Полацк, дзе пазнаёміліся з гісторыяй кнігадрукавання, з гісторыка - архітэктурнымі помнікамі горада ( гл.фотаальбомы), самыя маленькія сталі ўдзелькамі мерапрыемстваў у эколага -забаўляльным цэнтры "У гасцях у 12 месяцаў".Усе вучні атрымалі зарад бадзёрасці, станоўчыя эмоцыі і з добрым настроем 8 лістапада прыступяць да новай навучальнай чвэрці.
11 лістапада адзначаецца міжнародны дзень энергазберажэння. Галоўная мэта гэтага дня – звярнуць увагу грамадскасці на рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў і развіццё аднаўляемых вытокаў энергіі.
2 лістапада педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у III абласным фестывалі: "Інавацыйная школа: інфармацыйны і аналітычны партрэт" з творчай справаздачай "Фарміраванне сацыяльна- грамадзянскіх кампетэнцый вучняў сродкамі музейнай педагогікі".
Эколага -забаўляльны цэнтр "12 месяцаў" запрашае весела і цікава правесці час з 2 па 6 лістапада.
У праграме:
1.Сустрэча са Свіцязянкай.
2.Паласа перашкод.
3.Пляцоўка "Фальклорная".
4.Пляцоўка "Майстроў".
Час работы з 10.00.да 14.00.
Кошт білета: 1руб (10 000 руб).
Кантактныя тэлефоны:8(01597)26994,22932.
28 кастрычніка ва ўстанове адбыліся выбары ў Маладзёжны парламент пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў. Яўка на выбарчы ўчастак склала 92 %. Выбаршчыкі аддалі 55,”% галасоў за вучаніцу 10 класа Караваеву Дар’ю, 23,:% выбаршчыкаў аддалі свае галасы за Арцюх Надзею, вучаніцу 8 класа і 13,1% атрымала Слесарчык Алена, вучаніца 10 класа.
Віншуем Караваеву Дар’ю з перамогай і жадаем пладатворнай працы ў складзе маладзёжнага парламенту пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў.